Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.10.2021
Сардэчна віншуем вас з Днём маці!
Далікатныя матчыны рукі, іх дабрыня і клопат вядуць нас па жыцці. Менавіта ад маці залежыць, якія маральныя ўрокі атрымае маленькае дзіця, якія каштоўнасці стануць для яго найбольш важнымі, якую будучыню ён пабудуе.
Мама - невычэрпная крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты. Толькі з гадамі пачынаеш разумець, якім грузам клопатаў і трывог за кожны крок свайго дзіцяці напоўнена матчына сэрца.
Усім маці Шаркаўшчынскага раёна хочам сказаць словы глыбокай падзякі за самаадданасць, цярпенне і мудрасць. Шчыры дзякуй вам, выхаваўшым і выхоўваючым дзяцей, і ўсё роўна - родных, прыёмных або падапечных. Сапраўды, гэта самая святая і высакародная праца для кожнай жанчыны.
Дарагія маці! Няхай дзеці апраўдваюць усе вашыя надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць цяпло і ўвагу. Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, любові і дастатку!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С.Шпец