predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна сустрэлася з маладымі спецыялістамі

20.10.2023

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна сустрэлася з маладымі спецыялістамі

19 маладых спецыялістаў з сельскай гаспадаркі, сферы паслуг, медыцыны, культуры, сілавых структур, якія прыбылі на першае працоўнае месца ў Шаркаўшчынскі раён у 2023 годзе, 20 кастрычніка сустрэліся з кіраўніцтвам Шаркаўшчынскага раёна. У маладзёжным форуме прынялі ўдзел старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праекта-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблбуд» Уладзімір Мацвееў, намеснік старшыні райвыканкама Юрыq Васілеўскі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Клімза, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама.

У форме адкрытага дыялогу маладыя людзі распавялі пра сябе, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб першым працоўным месцы, аб далейшых жыццёвых планах. У сваю чаргу, прадстаўнікі ўлады ўспомнілі, як пачыналі сваю працоўную біяграфію, яны пажадалі рабятам быць упэўненымі ў сабе і ніколі не здавацца ў дасягненні пастаўленых мэт.

Маладыя людзі пабывалі ў кабінетах старшыні і намесніка Шаркаўшчынскага райвыканкама і азнаёміліся са спецыфікай іх працы.

Далей маладыя спецыялісты ў рамках форуму наведалі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Шаркаўшчына», ЦБУ N 224 ААТ «Беларусбанк», Шаркаўшчынскую РЭС.