Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
30.12.2021
Па краіне крочыць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый у гэтыя святочныя дні з падарункамі наведваюць дзіцячыя сады, школы, дзіцячыя дамы, апякунскія сем'і, іншыя сацыяльныя ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці.
29 снежня сацыяльна-педагагічны цэнтр з падарункамі наведалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака і яго намеснік Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Кіраўнік раёна павіншаваў хлопцаў з навагоднімі святамі, паразмаўляў з дзецьмі, пацікавіўся ўмовамі пражывання ў сацыяльнай установе. Дзмітрый Міхайлавіч уручыў дырэктару сацыяльна-педагагічнага цэнтра Надзеі Станіславаўне Верушэўскай сертыфікат на набыццё камп'ютарнага стала, а таксама салодкія пачастункі для рабят.