predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіроўвае работнікам сацыяльнай абароны віншаванне з прафесійным святам

05.01.2022

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіроўвае работнікам сацыяльнай абароны віншаванне з прафесійным святам

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Вы абараняеце інтарэсы нашых грамадзян, надаючы шмат увагі тым, хто з-за розных абставін не можа сам пра сабе паклапаціцца: людзям з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям, старым.

Гэта няпростая штодзённая праца патрабуе ад прадстаўнікоў вашай прафесіі асаблівага цярпення, міласэрнасці, умення суперажываць. Кожны з вас, прысвяціўшы сябе патрэбнай і важнай справе, робіць уклад у развіццё сацыяльнай сферы, спрыяе зацвярджэнню высокіх прынцыпаў гуманнасці і сацыяльнай справядлівасці ў нашым жыцці.

У гэты святочны дзень выказваем вам шчырую падзяку за клопат, чуласць і ўдзел у лёсах людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы.

Дарагія сябры! Жадаем вам не разгубіць той душэўнай дабрыні, якой напоўнены вашы сэрцы, не страціць веру ў людзей! Здароўя і спакою, радасці, задавальнення ад сваёй працы і вялікага асабістага шчасця!

Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец