predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём аўтамабіліста і дарожніка

28.10.2022

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнага будаўніцтва! 

         Віншуем вас з Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Вашы прафесіі напроста залежаць адна ад адной, бо кіроўца, аўтамабіль, дарога - адзіны ланцужок, у якім усе складнікi цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.

Дзякуючы вашай напружанай рабоце ствараюцца ўмовы для стабільнай працы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна: аператыўна перавозяцца грузы, працуе грамадскі транспарт, у належным парадку ўтрымлiваюцца дарогі. Добрыя дарогі - адзін з паказчыкаў дабрабыту дзяржавы, ад іх якасці залежаць жыццё і бяспека тысяч кіроўцаў, пасажыраў і пешаходаў.

Дарагія сябры! У гэты святочны дзень выказваем удзячнасць усім, хто годна, з гонарам, пры любым надвор'і працуе на балазе сваіх землякоў і гасцей Шаркаўшчынскага раёна.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, фінансавай стабільнасці, паспяховай рэалізацыі ўсіх жыццёвых планаў!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С.Шпец