Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.10.2024
Паважаныя работнікі і ветэраны ўстаноў культуры!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!
Культура фармуе існаванне кожнага чалавека, робіць кожны народ непаўторным, бярэ на сябе задачу захавання яго духоўных і маральных традыцый, выступаючы як якасны паказчык ўзроўню жыцця грамадства.
Вы праводзіце вялікую карпатлівую працу па захаванню, узнаўленню і памнажэнню культурнай спадчыны нашага раёна, па перадачы духоўнага досведу ад пакалення да пакалення.
І ў будні, і ў святы вы азараеце сэрцы землякоў святлом дабра, кахання, міласэрнасці, тымі вечнымі каштоўнасцямі, якія сцвярджае сапраўдная творчасць. Дзякуючы вашым ідэям і іх крэатыўнаму ўвасабленню жыхары нашага раёна ўдзельнічаюць у разнастайных культурных мерапрыемствах і жывуць цікавым жыццём.
Мы шчыра радуемся тым дасягненням і перамогам, якіх вы дабіліся на конкурсах самага рознага ўзроўню.
Асобыя словы падзякі - ветэранам галіны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры шаркаўшчынскага краю.
Дарагія сябры! Жадаем вам натхнення і невычэрпнага творчага патэнцыялу! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў |