predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне са Святам працы

29.04.2023

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне са Святам працы

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

Сардэчна віншуем вас са Святам працы!

Гэта свята прыходзіць у нашы дома як яшчэ адна яркая прыкмета доўгачаканай вясны. Яно асацыюецца з росквітам прыроды, яркім сонцам, светлымі ўсмешкамі, сустрэчамі сяброў і сямейнымі ўрачыстасцямі. Першамай быў і застаецца для ўсіх нас сімвалам мiру, дабра, шчасця, адзінства.

Праца аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў і поглядаў. Менавіта працавітасць і стварэнне з'яўляюцца залогам развіцця беларускага грамадства, поспехам у дасягненні ўсіх намечаных планаў.

Дарагія сябры! Шчыра дзякуем усім, хто сваім сумленным стаўленнем да справы ўмацоўвае дабрабыт нашай малой радзімы, выхоўвае ў падрастаючага пакалення павагу да працоўных традыцый, калектывау, сваёй краіны.

Няхай цёплыя дні нададуць вам шмат новых сіл і ідэй, а любімая праца будзе толькі ў радасць! Вясновага яснага неба, дабрабыту і кахання, здароўя і аптымізму, усяго самага найлепшага!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С. Шпец