Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.03.2021
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём міліцыі!
У гісторыю міліцэйскай службы ўпісана нямала гераічных старонак, і як бы не змяняліся часы, для вартавых парадку нязменным заставалася і застаецца галоўнае - выконваць свой абавязак з гонарам і годнасцю, абараняць правы чалавека і служыць людзям.
Ад вашай працы шмат у чым залежыць сацыяльная, палітычная і эканамічная сітуацыя ў раёне, спакой і ўпэўненасць нашых грамадзян. Усё гэта патрабуе высокага напружання, унутранай сілы, волі і мужнасці.
Прыміце словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую паўсядзённую працу, высокую адказнасць, вытрымку і самавалоданне. У гэты святочны дзень выказваем падзяку ветэранам, на прыкладзе доблесці і стойкасці якіх сёння выхоўваецца новае пакаленне абаронцаў правапарадку.
Няхай жа ў вашых міліцэйскіх буднях будзе паменш здарэнняў, а падтрымка, душэўная цеплыня і клопат родных і блізкіх дапамагаюць вытрымліваць усе складанасці службы. Жадаем моцнага здароўя, смеласці і ўдачы, міру і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец