Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.02.2025
Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Ва ўсе часы самым каштоўным і важным для беларускага народа з'яўляюцца мір, спакой і стабільнасць. Не выпадкова гэтае свята мае багатую і слаўную гісторыю. Гэта даніна глыбокай павагі да ўсіх, хто служыў і служыць на карысць нашай Айчыны: ад пакрытых сівізной і ўвянчаных узнагародамі франтавікоў да моладзі, якая толькі нядаўна надзела ваенную форму.
Змяняюцца эпохі, але заснаваныя на патрыятычных каштоўнасцях і вернасці абавязку воінскія традыцыі і такія высокія якасці, як мужнасць, стойкасць, гераізм беражліва перадаюцца з пакалення ў пакаленне, з'яўляюцца нацыянальным гонарам і гарантыяй бяспекі нашай дзяржавы.
Сёння Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь годна працягваюць слаўную гісторыю і баявыя традыцыі Савецкай арміі. Абаронцы Айчыны з гонарам нясуць службу на баявым пасту і надзейна забяспечваюць бяспеку роднай краіны, ахоўваюць наш спакой, праяўляючы смеласць, высакароднасць і самаахвярнасць.
Разам з тым 23 лютага мае права лічыць сваім святам кожны мужчына, бо гэтая дата заахвочвае прадстаўнікоў моцнага полу задумацца аб сваім маральным абавязку і грамадзянскім прызначэнні.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам невычэрпных сіл, жыццёвага аптымізму і цвёрдасці духу. Моцнага ўсім здароўя, мірнага неба, сямейнага цяпла і невычэрпнай любові да Радзімы!
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў С.Н. Арэшкаў |