predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне калектыву раённай газеты з юбілеем

11.12.2024

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне калектыву раённай газеты з юбілеем

Паважаны калектыў і ветэраны раённай газеты «Кліч Радзімы»!



Паважаны калектыў і ветэраны раённай газеты «Кліч Радзімы»!

Сардэчна віншуем вас са знамянальнай датай – 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты!

У далёкім 1944 годзе ў складаных, яшчэ ваенных умовах, пачаў працаваць калектыў «Сялянскай праўды». З цягам часу газета атрымала не толькі новую назву – «Кліч Радзімы», але любоў і прызнанне землякоў, стаўшы для іх добрым сябрам і дарадцам.

Вы прайшлі адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках лад жыцця шаркаўчан, станаўленне і росквіт роднага краю, найбольш актуальныя і хвалюючыя для рэгіёну тэмы.

Прайшлі гады, але раённага газета засталася вернай сваім традыцыям: як і раней, на яе старонках знаходзяць адлюстраванне самыя значныя падзеі з жыцця Шаркаўшчынскага раёна, краіны, свету, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій і заняткаў, з цікавымі і адметнымі лёсамі.

У гэты святочны дзень жадаем усяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту, а газеце «Кліч Радзімы» – новых дасягненняў на карысць Шаркаўшчынскага раёна і нашай роднай Беларусі!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

                           Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

                            С.М.Арэшкаў