Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.02.2021
Ужо стала добрай традыцыяй у нашым раёне віншаваць жыхароў са значнымі ў іх жыцці датамі. Удвая прыемна, калі юбіляр сустракае іх з аптымізмам і ў добрым здароўі. 7 лютага сваё 80-годдзе адзначыў шаркаўчанін Канстанцін Дзмітрыевіч Дабравольскі.
За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з юбілеем старшыня раённага выканаўчага камітэта з найлепшымі пажаданнямі і віншаваннямі ўручыў Канстанціну Дзмітрыевічу Ганаровую грамату райвыканкама і кветкі. Цёплыя словы ў адрас юбіляра таксама прагучалі ад старшыні раённага Савета ветэранаў Галіны Мікалаеўны Філатавай.