Камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама абвясціў пра старт конкурсу інвестыцыйных і бізнес-праектаў
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці на конкурснай аснове пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў па наступных прыярытэтных напрамках: - стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці прадукцыі (тавараў, выканання работ, аказання паслуг); - арганізацыя і развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; - вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга - і рэсурсазберажэнне; - укараненне новых тэхналогій. Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 12 мая ўключна. Падрабязная інфармацыя тут.