Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.10.2021
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 6 і 7 кастрычніка 2021 года будзе праводзіцца «гарачая лінія» па пытаннях своечасовага і якаснага выканання работ па ўтрыманнi і добраўпарадкаванні тэрыторый і вуліц сельскіх населеных пунктаў.
Праведзенымі абласным Камітэтам дзяржаўнага кантролю ў 2020 годзе кантрольнымі мерапрыемствамі былі ўстаноўлены недахопы пры арганізацыі работ па забеспячэнню належнага транспартна-эксплуатацыйнага стану вуліц у сельскіх населеных пунктах.
Выяўлены факты неправядзення сезонных аглядаў і інвентарызацый вуліц, адсутнасці ў асобных балансатрымальнікаў дакладных звестак аб аб'ектах вулічна-дарожнай сеткі, непрыняцце своечасовых мер па правядзенні рамонтных работ дарожнага адзення вуліц. Па выніках маніторынгу Віцебскаму аблвыканкаму былі ўнесены прапановы па выпраўленні сітуацыі.
Пры гэтым шматлікія праблемы ўдалося вырашыць пасля звароту грамадзян на «гарачую лінію» Камітэта вобласці, на якую паступіў 31 зварот з 12 раёнаў і г. Віцебска.
У цяперашні час Камітэтам дзяржаўнага кантролю праводзіцца аналіз эфектыўнасці прынятых мясцовымі органамі ўлады мер па паляпшэнню якасці транспартна-эксплуатацыйнага стану вуліц сельскіх населеных пунктаў вобласці. У сувязі з чым 6 і 7 кастрычніка 2021 года будзе праводзіцца «гарачая лінія» з жыхарамі вобласці па пытаннях своечасовага і якаснага выканання работ па ўтрыманнi і добраўпарадкаванні тэрыторый і вуліц сельскіх населеных пунктаў. Звароты буду прымацца з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах: (8-0212) 37-61-64, (8-0212) 37-50-41.