predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Калі ёсць «МЫ», а не «Я», любыя нягоды па плячы! - упэўнены ў сям'і Гінько

14.05.2022

Калі ёсць «МЫ», а не «Я», любыя нягоды па плячы! - упэўнены ў сям'і Гінько

Шматдзетную сям'ю Дзмітрыя Валяр'янавіча і Анастасіі Васільеўны Гінько многія ведаюць у нашым раёне. Гінько - пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года». Яны ж абаранялі гонар раёна ў абласным этапе, у якім выступілі годна.

У сям'i выхоўваюць траіх дзяцей - старэйшая Лізавета заканчвае 9 «А» клас СШ № 1, Ваня - 3 «Б» клас, малодшая Аляксандра ходзіць у сярэднюю групу ясляў-сада № 3. Таксама Ліза сёлета заканчвае раённую дзіцячую школу мастацтваў па класе акардэон. Ваня - актыўны ўдзельнік школьных праектаў, а таксама хлопчык ахвотна наведвае раённы Цэнтр рамёстваў, у якім займаецца лепкай з гліны. Яны - штодзённая радасць і сэнс жыцця для мамы і таты.

- Быць шматдзетнымі бацькамі - велізарная праца, - кажа шматдзетная маці. - Мы разумеем, што менавіта тут, цяпер закладваюцца першыя прадстаўленнi нашых дзяцей аб навакольным свеце. Стараемся быць прыкладам для сына і дачок. І разумеем, што галоўнае шчасце - у дзецях, у сям'і. І калі ёсць «МЫ», а не «Я», любыя нягоды па плячы!