predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Інфармацыйна-прапагандысцкая
група райвыканкама сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына

16.10.2024

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына

У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людмілы Стомы і старшыні Іёдскага сельвыканкама Івана Пачкоўскага сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына.

          Тэмай сустрэчы з’яўлялася «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы». У кастрычніку адзначаюцца Дзень маці, Тыдзень бацькоўскай любові, Дзень бацькі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што ў нашай краіне сямейным каштоўнасцям надаецца вялікая ўвага. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня дэпутацкага корпуса раёна Сяргей Арэшкаў расказаў аб важнасці традыцыйных каштоўнасцей у фарміраванні моцнай дзяржавы:

— Наша краіна максімальна арыентуецца на класічную сям’ю, у якой выхоўваюцца дзеці, як на надзейную апору суверэннай дзяржавы. Адсюль вынікае, што зберажэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей адзін са стратэгічных нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў.