predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Група па кантролі за недапушчэннем росту цэн праводзіць штодзённы маніторынг гандлёвых аб'ектаў раёна

17.10.2022

Група па кантролі за недапушчэннем росту цэн праводзіць штодзённы маніторынг гандлёвых аб'ектаў раёна

У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 6 кастрычніка 2022 года ўведзена забарона на павышэнне прымяняемых на 5 кастрычніка бягучага года цэн на рэалізуемыя на тэрыторыі рэспублікі тавары (работы, паслугі).

Па ўсіх выяўленых фактах неабгрунтаванага павышэння цэн на любыя тавары будзе дадзена прававая ацэнка. Нагадваем, што з 7 кастрычніка ў раёне штодня працуе «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях цэнавай сітуацыі. З 8 да 20 гадзін патэлефанаваць можна па тэлефоне: 6-13-48.

Распараджэннем старшыні райвыканкама ад 7 кастрычніка 2022 года № 10 «Аб недапушчэнні росту цэн» створана працоўная група па кантролі за недапушчэннем росту цэн і безумоўным насычэннем унутранага рынку таварамі і паслугамі ў складзе 20 чалавек, якія праводзяць штодзённы маніторынг гандлёвых аб'ектаў.

У адпаведнасці з рашэннем Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці ад 11 ліпеня 2022 года № 73 і раней праводзіліся маніторынгі ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання раёна па пытаннях захавання заканадаўства аб гандлі, санітарна-эпідэміялагічных норм і правілаў, своечасовага задавальнення спажывецкага попыту і забеспячэння насельніцтва шырокім асартыментам айчыннай прадукцыі, а таксама вывучэння цэн на спажывецкім рынку.

У мэтах праверкі выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пастановы Савета Міністраў № 669 ад 6 кастрычніка «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн» намеснік пракурора раёна Аляксандр Свяцкі сумесна з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама Валянцінай Чарняўскай наведалі крамы «Дамавік» і «Мясная крама», дзе ажыццявілі маніторынг цэн. Неабходна адзначыць, што завышэння цэн у дадзеных крамах не выяўлена.

Алена АНАНІЧ.