Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.03.2025
З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажыраперавозак маршрутнымі таксі.
Інспектары ДПС засяродзяць увагу на эксплуатацыi няспраўных мікрааўтобусаў і выяўленне непрышпіленых пасажыраў у міжгародніх і прыгарадных зносінах.
У выпадку парушэння парадку допуску вадзіцеляў і транспарту да работы кіраўнікі арганізацый будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
У снежні 2024 года супрацоўнікамі ДАІ праверана больш за 7,5 тысячы аўтобусаў, пры гэтым выяўлена звыш 2,5 тысячы розных парушэнняў, за эксплуатацыю няспраўнага транспарту да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 111 службовых асоб.