Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.12.2025
У рамках Адзінага дня інфармавання iнфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Генадзьевічам Кашміло сустрэлася з калектывам Аляксандраўскага сацыяльнага пансіяната "Рачная сядзіба". Тэмай для сустрэчы з'яўлялася "Пяцігодка якасці – вынікі года добраўпарадкавання".
Пяцігодка якасці ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты яе рэалізацыі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей і канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. 2025-ы стаў першым годам пяцігодкі якасці і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2025 г. № 1 быў абвешчаны Годам добраўпарадкавання. У дадзеным выпадку пад добраўпарадкаваннем, акрамя звыклага навядзення парадку, разумеецца комплекс мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца дзяржавай сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі, накіраваны на стварэнне і падтрыманне зручна, бяспечна, сучасна і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей.
Кіраўнік раёна расказаў, што зроблена ў райцэнтры і сельскіх населеных пунктах у рамках Года добраўпарадкавання. Таксама ён падзяліўся планамі на будучыню. У 2026 годзе ў райцэнтры пачнецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у Германавічах - жывёлагадоўчага комплексу, будуць працягвацца работы па рамонце дарожнай інфраструктуры. Плануецца добраўпарадкаваць зону адпачынку на беразе ракі Дзісна.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву сацыяльнага пансіяната мелі магчымасць задаваць пытанні кіраўніку раёна. Людзей цікавілі планы па развіцці інфраструктуры і будаўніцтве новых аб'ектаў.