Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.04.2021
Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць пра тое, што кожны год у красавіку-маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў. У студзені-сакавіку 2021 года з іх удзелам здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 10 чалавек атрымалі траўмы. Аднак, толькі за два выхадных днi (10-11.04.2021) на дарогах краіны ў ДТЗ з удзелам матацыклістаў загінулі 2 чалавекі. Такія факты мелі месца ў г. Мінску і Гомельскай вобласці.
У мэтах прафілактыкі ДТЗ з удзелам дадзенай катэгорыі кіроўцаў Дзяржаўтаінспекцыя з 23 па 30 красавіка 2021 года праводзіць прафілактычную акцыю «Мотарух - без парушэнняў!». Падчас мерапрыемстваў будуць праведзены адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваныя на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі мотатранспарту з ужываннем сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем наяўнага ў падраздзяленнях ДАІ службовага мотатранспарту.
Таксама будзе праведзена інфармацыйна-растлумачальная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі, сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, з ўласнікамі мотатранспарту аб парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання, пастаноўкі матацыкла, мапеда на ўлік, правілах бяспечных паводзін на дарогах пры эксплуатацыі двухколавых транспартных сродкаў.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўладальнікаў мотатранспарту да няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху. Памятаеце, перш чым сесці за руль матацыкла, неабходна паклапаціцца аб наяўнасці пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі. Кіраванне мотатранспартам без адпаведнай катэгорыі цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць штраф у памеры ад 20 да 50 БВ або адміністрацыйны арышт. Не варта забываць аб выкарыстанні сродкаў пасіўнай бяспекі, у прыватнасці моташлема.
У. Міласэрдаў, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.