predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць прагноз надвор'я і быць вельмі ўважлівымі

01.12.2021

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць прагноз надвор'я і быць вельмі ўважлівымі

У Віцебскай вобласці назіраецца змена тэмпературных рэжымаў, а таксама выпадзенне ападкаў у выглядзе снега. Такія ўмовы спрыяюць утварэнню галалёдзіцы і зніжэнню бачнасці.

Супрацоўнікамі ДАІ праводзіцца рэгулярны маніторынг дарожнага становішча. Асабісты склад арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю на дарозе.

Вадзіцелям трэба надаць асаблівую ўвагу пры праездзе мастоў і пуцеправодаў, менавіта ў гэтых месцах найболей верагодна ўтварэнне наледзі. Акрамя таго, трэба праверыць узровень шклоачышчальнай вадкасці, выконваць хуткасны рэжым, бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтааматараў улічваць складаныя ўмовы надвор'я і па магчымасці адмовіцца ад кіравання транспартным сродкам, асабліва на далёкія адлегласці.

Пешаходам трэба быць уважлівымі пры пераходзе праезнай часткі і выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы.

Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе, тэлефануйце па тэлефоне 102.