predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка Ніна Пучынская праводзіць сустрэчы з шаркаўчанамі

28.07.2020

Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка Ніна Пучынская праводзіць сустрэчы з шаркаўчанамі

На прайшоўшым і на бягучым тыднях давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка Ніна Антонаўна Пучынская, старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, пабывала ў працоўных калектывах Шаркаўшчынскага раёна, а таксама правяла сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. Падчас сустрэч прысутныя задавалі пытанні. Нашы землякі цікавіліся магчымасцю бязвізавага ўезду ў Латвію і Літву, перспектывамі будаўніцтва сучаснай АЗС і абыходнай аўтадарогі, якая выключае рух грузавога транспарту па вуліцах г.п.Шаркаўшчына, паляпшэннем дарожнага пакрыцця аўтадарогі Германавічы - Сталіца. Задаваліся пытанні аб правядзенні ўнутранага рамонту і рэстаўрацыі будынка мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Драздовіча ў Германавічах, аб паляпшэнні якасці сувязі мабільных аператараў А1 і МТС у сельскай мясцовасці, аб увядзенні дадатковых ільгот па крэдытаванні асобных катэгорый грамадзян (iнвалідаў), аб далейшым захаванні вытворчасці на філіяле «Шаркаўшчынскі кансервавы завод» ПУП «Полацкая універсальная база». На пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі раённага ўзроўню, дадзены тлумачэнні падчас сустрэчы кіраўніцтвам раёна. Усе пытанні ўзяты на кантроль.

Алена Ананіч.