predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Да ўвагі аўтааматараў: з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца СКМ «Увага - дзеці!»

25.05.2020

Да ўвагі аўтааматараў: з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца СКМ «Увага - дзеці!»

Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У маі мінулага года было зарэгістравана 9 ДТЗ з удзелам дзяцей.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. Памятаеце, што дзеці заўсёды глядзяць на вас. Бо, калі на іх вачах дарослы чалавек парушае Правілы дарожнага руху, ён задумваецца: «А чаму мне нельга?» Будзьце годным прыкладам паводзін на дарозе.

А. Раманоўскі, першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС