Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.06.2020
Да Дня медыцынскага работніка тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» рыхтуе святочны эфір! 21 чэрвеня ўся праграма перадач будзе прысвечана тым, хто выбраў гэтую прафесію. Гасцямі «Вячэрняга Віцебска», «Жыві і квiтней!», «7 дзён» будуць пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лекар года Рэспублікі Беларусь» і дактары - лаўрэаты звання «Чалавек года Віцебшчыны». У гэты дзень на тэлеканале - гісторыі выратавання, віншаванні, і, вядома, словы падзякі, да якіх можаце далучыцца і вы!
Запішыце кароткі відэа на мабільны тэлефон (пажадана 30-40 секунд). Відэа неабходна апублікаваць да 18 чэрвеня на асабістай старонцы ў Instagram або Вконтакте з адзнакай @Belarus4vitebsk (старонка павінна быць адкрытай) або даслаць на электронны адрас info@vtv.by
21 чэрвеня ўсе відэавіншаваннi патрапяць у эфір «Беларусь 4 Віцебск»!
Дасылайце свае відэа! Бо ў кожнага ёсць лекары, якія заслугоўваюць самых цёплых слоў за працу, веру і настойлівасць!