Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
03.09.2021
Аўтапрабег «Сімвал адзінства» прымеркаваны да Года народнага адзінства. Арганізатарам мерапрыемства выступае РГА «Патрыёты Беларусі». Мэта аўтапрабегу - аб'яднанне ў рамках Года і Дня народнага адзінства жыхароў краіны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадства.
Сімвал акцыі - збожжа ўраджаю 2021 года. У кожным раёне працаўнікі перададуць удзельнікам аўтапрабегу мяшочак збожжа. Затым з сабранага з усіх раёнаў збожжа плануецца спячы вялікі каравай. Аўтапрабег пройдзе з 3 па 15 верасня 2021 года па ўсіх абласцях краіны.
Стартуе мерапрыемства ад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
7-8 верасня ўдзельнікі аўтапрабегу будуць знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.
Шаркаўшчынскі раён будзе сустракаць удзельнікаў аўтапрабегу на чале са старшынёй РГА «Патрыёты Беларусі» Сяргеем Рачкоўскім 7 верасня.
Усе жадаючыя могуць далучыцца да калоны аўтамабіляў на мяжы з Глыбоцкім раёнам. Арыентыровачны час прыбыцця аўтапрабегу на тэрыторыю Шаркаўшчынскага раёна - 11.20.
У 11.45 на плошчы Леніна ў райцэнтры адбудзецца ўрачысты мітынг, ускладанне кветак да воінскага пахавання і перадача эстафеты.
Шаркаўчане ўручаць мяшочак са збожжам новага ўраджаю - сімвалам адзінства - удзельнікам аўтапрабегу. Гэту ганаровую місію выканае першы ў гэтым годзе ў раёне камбайнер-тысячнік Юрый Ардынскi.
Далей удзельнікі аўтапрабегу пройдуць у кірунку Браслаўскага раёна.