predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

«Адкрый сезон без парушэнняў!» - прафілактычная акцыя, якую ва ўсёй рэспубліцы правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 24 красавіка да 4 мая.

29.04.2020

«Адкрый сезон без парушэнняў!» - прафілактычная акцыя, якую ва ўсёй рэспубліцы правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 24 красавіка да 4 мая.

З пачаткам цёплага сезону абвастраецца праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў двухколавага транспарту. У гэтым годзе ў сувязі з анамальна цёплай зімой матацыклісты выехалі на дарогі яшчэ ў лютым. За 3 месяцы па віне вадзіцеляў мотатранспарту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 12 аварый, у якіх 2 чалавекі загінулі і 11 траўмаваны.

Падчас акцыі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на тлумачэнне правілаў бяспечнай язды на матацыклах і мапедах. Ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі мотаклуба будзе арганізавана прафілактычная работа па павышэнню дысцыплінаванасці, фарміраванні ўзаемнапаважлiвых адносін на дарогах і культуры кіравання уладальнікаў мототранспорту.

Запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатрулёў. Паўсюдна супрацоўнікі ДАІ адпрацуюць аўтадарогі і населеныя пункты, каб папярэдзіць парушэнні з боку вадзіцеляў мотатранспарту. Рэйдавыя групы будуць выяўляць бяспраўнікаў, выключаць з ўдзелу ў дарожным руху незарэгістраваны мотатранспарт і маючы канструктыўныя змены.

Паважаныя вадзіцелі! Не забывайце пра культуру на дарогах і беражыце сябе. Жадаем усім безаварыйнага адкрыцця сезону!