predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Адчулі прыкметы ВРВІ. Што рабіць жыхарам Шаркаўшчынскага раёна?

13.04.2020

Адчулі прыкметы ВРВІ. Што рабіць жыхарам Шаркаўшчынскага раёна?

Як ва ўсім свеце, так і ў Беларусі ў цэлым рэгіструецца ўздым вірусных захворванняў. Асноўная мэта пры лячэнні і прафілактыцы распаўсюджвання віруснай інфекцыі - гэта мінімізаваць рызыку магчымай перадачы віруса ад пацыента да пацыента праз прадметы ўжытку і ў непасрэдным кантакце.

Таму для кантролю за распаўсюджваннем захворванняў ВРВІ, у тым лiку каранавiрусам, неабходна выконваць асноўныя правілы.

Калі вы адчулі, што ў вас з'явіліся нейкія прыкметы захворвання (павышэнне тэмпературы, боль у горле і інш.) заставайцеся дома, паспрабуйце ізалявацца ад членаў сям'і (выйдзіце ў іншы пакой, выкарыстоўвайце маску, пры кашлi або чханні выкарыстоўвайце аднаразовыя сурвэткі або хусткі. Чхайце ў локцевы згін. Карыстайцеся індывідуальнымі прадметамі асабістай гігіены і посудам). Забяспечце ў памяшканні вільготную ўборку з прымяненнем дэзінфікуючых сродкаў і частае праветрыванне. Выкарыстоўвайце дэзінфікуючы раствор, каб працерці паверхні, да якіх вы датыкаецеся. Ня займайцеся самалячэннем і пры пагаршэнні самаадчування выклікайце урача дамоў. Патэлефанаваць можна асабіста ўчастковаму ўрачу агульнай практыкі:

Арэшкава Е. В. - 6-06-53;

Катовіч А. А. - 6-06-56;

Міхайлава Н. Т. - 4-42-36;

Шашок А. Н. - 4-40-02;

ўрачэбная амбулаторыя аг. Лужкі (Латышонак А. О.) - 3-83-58;

ўрачэбная амбулаторыя аг. Германавічы - 6-92-37.

Калі вы жывяце на сяле, то звяртайцеся да ўрача агульнай практыкі альбо да фельчара ФАПа.

Імкніцеся як мага больш піць цёплай вады, трымаць ногі ў цяпле.

Калі неабходны дакумент аб непрацаздольнасці, ўрач вам выдасць яго на даму, таксама прынясе рэцэпты на медыкаменты.

С. Стома, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ.