predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Аб выдзяленні тэхнікі для аказання дапамогі ў апрацоўцы прысядзібных участкаў жыхарам г. п. Шаркаўшчына

05.05.2021

Аб выдзяленні тэхнікі для аказання дапамогі ў апрацоўцы прысядзібных участкаў жыхарам г. п. Шаркаўшчына

3 мая 2021 года старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Д. М. Ламака падпісаў распараджэнне «Аб выдзяленні тэхнікі для аказання дапамогі ў апрацоўцы прысядзібных участкаў жыхарам г. п. Шаркаўшчына». У дакуменце сказана, што на падставе пункта 1 артыкула 53 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» у мэтах арганізаванага забеспячэння жыхароў г. п. Шаркаўшчына тэхнікай для апрацоўкі зямельных участкаў, а таксама аказання ім іншых неабходных паслуг вырашана задзейнічаць наступныя арганізацыі: ДРБУ № 131, ПМС, ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс», ПМК-68, УКП ЖКГ, РЭС, КБА, КУПСХП ім. Маркава, ААТ «Даватарскі». Кіраўніцтва названых арганізацый выдзеліць трактары з неабходнымі глебаапрацоўчымі агрэгатамі. Таксама рэкамендавана ўсталяваць расцэнкі за выкарыстанне тэхнікі не больш за 81 капейку за сотку, узараную трактарам МТЗ-1221; не больш за 71 капейку за сотку культывацыі, баранавання і дыскавання ў адзін след трактарам МТЗ-82, не больш за 78 капеек - трактарам МТЗ-1221.

Пры апрацоўцы агародаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, сем'ям загінуўшых, інвалідам 1-й і 2-й груп рэкамендуецца зніжаць расцэнкі на 50 адсоткаў.

У арганізацыях дапускаецца зніжэнне расцэнак для сваіх работнікаў і ветэранаў, калі дадзеная льгота прадугледжана калектыўнай дамовай. Кіраўнікам названых арганізацый на час веснавых палявых работ на прысядзібных участках неабходна прызначыць адказных работнікаў для арганізацыі кантролю і забеспячэння эфектыўнай працы тэхнікі.