Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.08.2020
Для правядзення арганізаванай уборачнай кампаніі на прысядзібных участках і гародах жыхароў г. п. Шаркаўшчына будуць выдзелены камбайны ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсервiс» і КУПСХП ім. Маркава, ААТ «Даватарскі».
Камбайны будуць вылучацца згодна пададзеных заявак ад насельніцтва для абмалоту збожжавых. Рэкамендавана ўсталяваць расцэнкі на ўборку збожжавых не вышэй за 1 рубля 30 капеек за сотку. Пры ўборцы агародаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, сем'ям загінуўшых, інвалідам першай і другой груп расцэнкі будуць зніжаны на 50 працэнтаў. Дапускаецца ўсталёўваць расцэнкі ніжэй названых, калі дадзеная льгота прадугледжваецца нормамі калектыўнага дагавора.
На час уборкі прысядзібных участкаў будуць прызначацца адказныя работнікі для арганізацыі кантролю і забеспячэння эфектыўнай работы тэхнікі.