predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Аб прадастаўленні права атрымання даплаты да заработнай платы замест прафесійнага пенсійнага страхавання медыцынскіх і педагагічных работнікаў

12.03.2022

Аб прадастаўленні права атрымання даплаты да заработнай платы замест прафесійнага пенсійнага страхавання медыцынскіх і педагагічных работнікаў

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паведамляе, што п. 1.2. п.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 года №441 «Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсіённага забеспячэння» асобным катэгорыям медыцынскіх і педагагічных работнікаў, якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, прадастаўляецца права атрымання даплаты да заработнай платы замест прафесійнага пенсійнага страхавання

Умовы атрымання даплаты замест прафесійнага пенсійнага страхавання медыцынскіх і педагагічных работнікаў

Спецыяльны стаж працы (да 1 студзеня 2009 года) у якасці медыцынскага або педагагічнага работніка, які падлягае прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, складае

Мужчыны

Жанчыны

адсутнічае або складае менш за 15 гадоў

адсутнічае або складае менш за 12 гадоў 6 мес.

Прафесійнаму пенсійнаму страхаванню падлягаюць асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў (арт. 1.15 Закона аб прафесійным пенсійным страхаванні ад 05.01.2008г. №322-З) па пераліку ўстаноў, арганізацый і пасад для мэт прафесійнага пенсійнага страхавання медыцынскіх і педагагічных работнікаў (зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2008 г. №1490 аб пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання)

Штомесячная даплата да заработнай платы - ажыццяўляецца наймальнікам па жаданні (заяве) работніка, які выбраў яе замест назапашвання прафесійнага стажу. Умова: адсутнасць спецыяльнага стажу працы да 1 студзеня 2009 года або калі такі стаж складае менш паловы ад поўнага льготнага стажу працы. Пры атрыманні даплаты назапашванне прафесійнага стажу не робіцца і, адпаведна, права на датэрміновую або дадатковую прафесійную пенсію губляецца.

Прафесійны стаж - працягласць працы ў адмысловых умовах працы, на працягу якой за работніка рабілася выплата ўзносаў на праф. пенсійнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Інфармацыю аб працягласці праф. стажу можна атрымаць у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы жыхарства.

Датэрміновая прафесійная пенсія прызначаецца раённымі аддзеламі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 5 гадоўраней дасягнення работнікам агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту ў адпаведнасці з артыкулам 11 Закона аб прафесійным пенсійным страхаванні. Выплата робіцца за кошт сродкаў, пералічаных работадаўцам за работніка ў перыяд яго занятасці ў асаблівых умовах працы ў якасці медыцынскага работніка пачынаючы з 01.01.2009 года.

Дадатковая прафесійная пенсія прызначаецца раённымі аддзеламі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва пасля дасягненні работнікам агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і не залежыць ад атрымання працоўнай пенсіі па ўзросце. Выплата таксама робіцца за кошт сродкаў, пералічаных працадаўцам за работніка ў перыяд яго занятасці ў асаблівых умовах працы ў якасці медыцынскага работніка пачынаючы з 01.01.2009 года.