predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Аб адкліканні прадукцыі Kinder з рынку Беларусі

04.05.2022

Аб адкліканні прадукцыі Kinder з рынку Беларусі

У Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паступіў ліст ЗАТ «Ферэра Русія» аб добраахвотным адкліканні з рынку Рэспублікі Беларусь асобнай прадукцыі Kinder, вырабленай на фабрыцы «Ferrero» г. Арлон (Бельгія).

Па інфармацыі ЗАТ «Ферэра Русія», з рынку Рэспублікі Беларусь добраахвотна адклікаецца прадукцыя Kinder, вырабленая
з 1 чэрвеня 2021 г. па 8 красавіка 2022 г. на фабрыцы «Ferrero» г. Арлон (Бельгія), наступных найменняў:

 

яйка «Kinder Сюрпрыз Maxi» з малочнага шакаладу з малочным унутраным пластом і цацкай унутры, 100 г;

цукеркі «Kinder Schoko-Bons» з малочнага шакаладу з малочна-арэхавым начыннем, 125 г;

цукеркі «Kinder Schoko-Bons» з малочнага шакаладу з малочна-арэхавым начыннем, 46 г;

навагоднія наборы, у склад якіх уваходзіць «Kinder Schoko-Bons»;

набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Mix з навагодняй гульнёй «Калядная вёска»;

набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Happy Moments.

Уся астатняя прадукцыя Kinder, вырабленая на іншых фабрыках «Ferrero», бяспечная і адклiканню не падлягае.

Партнёры кампаніі ЗАТ «Ферэра Русія» самастойна ажыццяўляюць адабранне прадукцыі з гандлёвых арганізацый.

Спажыўцам, якія набылі ўказаную прадукцыю, не рэкамендуецца яе ўжываць, захоўваць яе і звязацца са службай падтрымкі спажыўцоў для атрымання кампенсацыі за набытую прадукцыю з вышэйзгаданых партый.

Кантактная інфармацыя:

 

спажывецкая лінія: https://www.ferrero.ru/ferrero-care ;

адрас электроннай пошты: consumers.ru@ferrero.com;

кантактны тэлефон з тэрыторыі Беларусі: +7 800 700 76 00.

 

Для звесткі спажыўцоў адначасова паведамляем, што ў сілу падпункта 1.5 пункта 1 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў» спажывец мае права на кампенсацыю ў поўным аб'ёме страт, шкоды, прычыненых з прычыны недахопаў тавару, у тым ліку на кампенсацыю маральнай шкоды.