Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.10.2021
7 кастрычніка 2021 года ў 10.00 на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала г. Віцебска пройдзе абласны этап Рэспубліканскага праекта «ВЕДАЮ БЕЛАРУСЬ». У чэмпіянаце возьмуць удзел каманды навучэнцаў агульных сярэдніх навучальных устаноў, сярэдне спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, працоўнай моладзі ад 14 да 31 года з усіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Зборка спiлс-карт пройдзе за абмежаваны часовай перыяд - 25 хвілін. Пераможа каманда, якая за меншы час збярэ цалкам спiлс-карту, або вялікую па плошчы частку карты.
- У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і неацэнным дарам продкаў, якую неабходна ў што б там ні стала захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. З мэтай выхавання патрыятызму, павышэння ўзроўню ведаў у галіне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, геаграфіі і гісторыі Рэспублікі Беларусь - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі рэалізуе гэты праект - пракаментаваў першы сакратар Віцебскага АК ГА «БРСМ» Уладзімір Бабічаў.