Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
29.04.2021
З прыходам вясны на дарогах нашай краіны з'яўляецца вялікая колькасць жадаючых «паганяць з ветрыкам». Матацыклы, мапеды, скутэры - двухколавыя транспартныя сродкі, якія па душы аматарам хуткасці. Аднак хуткасцю неабходна ўмець кіраваць. Няўмелае кіраванне двухколавым механічным транспартам і няўважлівасць вадзіцеляў прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
З пачатку 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 3 ДТЗ, учыненыя па віне кіроўцаў двухколавага транспартнага сродку.
Каля 5 гадзін вечара 31 сакавіка на 62 кіламетры трасы «Глыбокае-Паставы-Лынтупы-мяжа Літоўскай Рэспублікі» 24-гадовы матацыкліст на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Малады чалавек атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Раніцай 18 красавіка 14-гадовы малады чалавек, знаходзячыся за рулём матацыкла «Мінск», не справіўся з кіраваннем. Аварыя адбылася ў гарадскім пасёлку Ветрына Полацкага раёна. Пры падзенні матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Захаванне бяспекі на дарозе - абавязак кожнага ўдзельніка дарожнага руху. кіроўцам мотатранспарту неабходна памятаць, што перасоўвацца неабходна толькі ў ахоўным касцюме і зашпіленым ахоўным моташлеме. Але перш за ўсё, неабходна добра асвоіць навыкі кіравання ў розных дарожных умовах, выконваць хуткасныя рэжымы, правілы манеўравання і не забываць быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Як паказвае сумная практыка, самая малая страта пільнасці можа абярнуцца ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Перад тым, як выканаць паварот, разварот ці іншай манеўр аўтамабіліст абавязаны пераканацца ў адсутнасці матацыкліста ў спадарожным напрамку і ўключыць паказальнікі павароту.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы сталі сведкам знаходжання на дарозе веласіпедыстаў, вадзіцеляў мотатранспарту ў нецвярозым стане, альбо сваімi паводзінамі яны ствараюць перадумовы да здзяйснення ДТЗ, паведамляйце аб гэтым па тэлефоне 102.
У. Міласэрдаў, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.