3 ліпеня 2021 года: Шаркаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
3 ліпеня 2021 года ў Шаркаўшчыне ўрачыста адзначаюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А 9.00 у праваслаўных храмах раёна падтрымалі ўсебеларускую малітву «За Беларусь!» У 11.00 адбыўся мітынг ля помніка воінам-вызваліцелям. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака павіншаваў шаркаўчан са святам. Прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны. Далей святкаванне перамясцілася ў парк ААТ «Агратэхсэрвіс». Кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ўзнагародзіў лепшых працаўнікоў вёскі. Падарункі з рук старшыні райвыканкама атрымалі сямейныя пары, якія святкуюць юбілей, а таксама сем'і, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Затым увага шаркаўчан была прыкавана да выступлення артыстаў - на сцэну выходзілі ўдзельнікі раённага фестывалю «Прыдзісненскія крыніцы». Кульмінацыяй свята стала выкананне гімна краіны ўсімі прысутнымі. Сапраўдным падарункам для дзяцей стаў фестываль фарбаў, які пачаўся ў 18.00. На плошчы каля раённага цэнтра культуры шаркаўшчынская дзятва весела праводзіла час.