Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
01.02.2021
29 студзеня 2021 года Шаркаўшчынскі раён наведала дэлегацыя нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленскай вобласці ў складзе Сяргея Крыўко - старшыні НКА беларусаў Смаленскай вобласці, намесніка старшыні ФНКА беларусаў Расіі, Станіслава Кашырына - старшыні рэгіянальнага грамадскага руху «Землякі», Максіма Захарава - галоўнага рэдактара выдання «Смаленская народная газета», Андрэя Бутылiна - намесніка старшыні НКА беларусаў. Гасцей сустракалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна Пётр Курто.
Спачатку Сяргей Крыўко распавёў аб выданні «Атласа дружбы», выдадзенага з выкарыстаннем сродкаў гранта Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Па словах Сяргея Расціслававіча, у «Атласе дружбы» галоўная задумка - сфармаваць супольнасць раёнаў: 6 раёнаў Рэспублікі Беларусь (у тым ліку і Шаркаўшчынскага) і 6 раёнаў Расійскай Федэрацыі. Сяргей Расціслававіч уручыў «Атлас дружбы» Уладзіміру Серафімавічу.
Таксама Сяргей Расціслававіч распавёў аб тым, што вядзецца праца па стварэнні працягу «Атласа памяці». Ён адзначыў, што многае з запланаванага на 2020-ы год не ўдалося ажыццявіць з-за пандэміі каранавiруса. Сяргей Расціслававіч выказаў надзею, што ў гэтым годзе атрымаецца правесці акцыю «Сады Перамогі», а таксама арганізаваць патрыятычны аўтапрабег, прысвечаны Вялікай Перамозе. Уладзімір Серафімавіч падтрымаў прапановы смаленскіх сяброў аб правядзенні патрыятычных акцый, аб увекавечанні памяці загінуўшых герояў і выказаў надзею, што пандэмія не стане перашкодай навядзенні мастоў дружбы паміж двума брацкімі народамі. Завяршылася сустрэча падпісаннем дамовы аб супрацоўніцтве.
Аляксандр Барыла.