Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.03.2025
З прыходам вясны і надыходам спрыяльных умоў надвор'я ў раёне пачынаецца актыўная работа па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні.
29 сакавіка пройдзе раённы суботнік. Жыхары райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў далучацца да акцыі па навядзенні парадку. Прадстаўнікі працоўных калектываў будуць наводзіць парадак на ўласных і прылеглых, а таксама замацаваных тэрыторыях.
Сродкі, заробленыя ў час правядзення раённага суботніка, у аб'ёмах, што вызначаюцца работнікамі ў добраахвотным парадку, пералічваюцца на разліковы рахунак BY21AKBB36413300000482300000 у ЦБП №224 у г.п. Шаркаўшчына ААТ "ААБ Беларусбанк", БІК AKBBBY2X, УНП 300168711, атрымальнік - Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.
Заробленыя сродкі будуць накіраваны на добраўпарадкаванне Шаркаўшчыны, набыццё і рамонт малых архітэктурных форм, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.
Давайце ўсе разам падтрымаем гэтую добрую традыцыю - калектыўна наводзіць парадак на зямлі. Зробім прыгожым і ўтульным наш агульны дом!