Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
28.05.2020
29 мая ў раёне будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Увага - дзеці!». Ён накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць на дарогах агульнага карыстання мэтанакіраваныя рэйдавыя адпрацоўкі, нададуць асаблівую ўвагу захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму і правілаў перавозкі дзяцей, бяспекі на пазначаных пешаходных пераходах.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. Памятаеце, што дзеці заўсёды глядзяць на вас!
У. Міласэрнасць, начальнік аддзялення ДАІ РАУС