predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

29 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім раёне пройдзе раённы суботнік

21.10.2022

29 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім раёне пройдзе раённы суботнік

Галоўная мэта мерапрыемства - добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на тэрыторыі гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і сельскіх населеных пунктах раёна.

Адміністрацыяй раёна сумесна з кіраўнікамі арганізацый усіх форм уласнасці, устаноў будуць арганізаваны работы па навядзенні парадку на ўласных і прылеглых, а таксама замацаваных тэрыторыях.

Суботнік - гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі. Запрашаем усіх ініцыятыўных, неабыякавых жыхароў Шаркаўшчынскага раёна далучыцца да добрай справы.

Грошавыя сродкі, сумы якіх вызначаюць самі работнікі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку і на працоўных месцах, пералічваюцца на рахунак BY21AKBB36413300000482300000 у ЦБП № 224 у г.п. Шаркаўшчына ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК AKBBBY2Х, УНП 300168711, атрымальнік — Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.

Яны будуць выкарыстаны на правядзенне добраўпарадкавання гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, добраўпарадкаванне, набыццё і рамонт малых архітэктурных форм, арганізацыю правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Давайце ўсе разам зробім наш раён чысцейшым і прыгажэйшым!

Аляксандр Барыло