28 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў раённым Цэнтры культуры быў арганізаваны дабрачынны ранішнік для дзяцей з замяшчальных сем'яў, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры і дзяцей-інвалідаў. Казачныя персанажы стварылі для дзяцей святочны настрой, а намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Васілеўскі Ю. А. павіншаваў дзяцей і ўручыў ім салодкія падарункі.