predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

28 сакавіка 2025 года пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Рух па правілах!"

25.03.2025

28 сакавіка 2025 года пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Рух па правілах!"

"Рух па правілах!"- пад такім дэвізам 28 сакавіка 2025 года пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, прысвечаны тэме прафілактыкі бяспечнага руху на сродках персанальнай мабільнасці.

У апошні час удзельнікі дарожнага руху сталі актыўна выкарыстоўваць сучасныя сродкі персанальнай мабільнасці. Гэта прылады або прыстасаванні, якія не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі, прыводзiмыя ў рух рухавіком і прызначаныя для індывідуальнага або сумеснага (у выпадку наяўнасці спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення) выкарыстання пешаходамі. Да іх адносяцца: электрасамакаты, гіраскутэры, сігвеі, монаколы і іншыя аналагічныя сродкі перамяшчэння.

Асобныя мадэлі вельмі дынамічныя, як следства, яны могуць уяўляць пагрозу для бяспекі мінакоў.

Каб пазбегнуць у шляху няшчасных выпадкаў і іншых непрыемных сітуацый, перш чым скарыстацца падобным транспартам, неабходна вывучыць правілы яго бяспечнай эксплуатацыі:

  • перасоўвацца на такіх прыладах дазваляецца па веласiпедных дарожках, а пры іх адсутнасці - па тратуарах, пешаходнай дарожцы ці абочыне, не ствараючы перашкод для руху іншых пешаходаў;
  • перад скрыжаваннем праезнай часткі па пешаходным пераходзе неабходна спыніцца, пераканацца, што выхад (выезд) на дарогу бяспечны, толькі пасля гэтага можна перасякаць праезную частку з хуткасцю ідучага крокам пешахода;
  • перасоўваццца неабходна з хуткасцю, якая дазволіць у выпадку ўзнікнення перашкоды на шляху бяспечна спыніцца, не звяртаючыся да экстранага тармажэння, пры гэтым хуткасць не павінна перавышаць 25 км/г;
  • забараняецца перавозіць пасажыраў па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі для сядзення, не трымацца за руль;
  • нельга выкарыстоўваць СПМ асобам малодшым за 14 гадоў (за выключэннем пешаходных і жылых зон);
  • забаронена кіраваць у стане ап'янення або пры дрэнным самаадчуванні;
  • выкарыстоўвайце шлем і іншую ахоўную экіпіроўку;
  • праязджаючы каля выхадаў з падземных пераходаў, гандлёвых аб'ектаў, прыпынкаў, зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя да раптоўнага з'яўлення людзей;
  • адмоўцеся ад прагляду гаджэтаў падчас руху, выконвайце бяспечную дыстанцыю да іншых удзельнікаў руху;
  • у цёмны час сутак і пры недастатковай бачнасці неабходна пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, а на прыладзе павінна быць усталявана фара (ліхтар), якая дазваляе своечасова выявіць перашкоду для руху.

Беражыце сябе! Паважліва стаўцеся да іншых удзельнікаў руху! І памятайце: захаванне галоўнага закона дарогі - Правілаў дарожнага руху - застаецца асноўнай умовай бяспекі.