Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.02.2020
28 лютага 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад умоўнай назвай «Скажы абыякавасці не!», праводзiмыя мерапрыемствы будуць накіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца дарожна-транспартнага здарэння.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах Шаркаўшчынскага раёна, наведаюць ўстановы адукацыі, растлумачаць парадак дзеянняў у выпадку здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, на вул. Энгельса г.п. Шаркаўшчына будзе праведзена прафілактычная акцыя, дзе ўсім удзельнікам будуць уручаны інфармацыйныя ўлёткі прафілактычнай накіраванасці.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляецца ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 18.17 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў.
У адпаведнасці з артыкулам 317 КК РБ - за ўчыненне ДТЗ прывёўшага да смерцi або прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў прадугледжана адказнасць у выглядзе папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Свядомае пакіданне ў небяспецы чалавека, згодна з часткай 3 артыкула 159 КК РБ караецца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Самае галоўнае - не пакідаць месца ДТЗ, выклікаць хуткую і ДАІ. Па магчымасці знайсці сведак. Таксама, важна самому аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу. Выконваючы гэта, кіроўца ахавае сябе ад далейшых непрыемнасцяў.
І. ВАРОНА, старшы інспектар па АП АДАІ