28 красавіка Уладзімір Шпец сустрэўся з навучэнцамі на ўроку памяці «Нам гэты мiр завешчана берагчы!»
У ДУА «Ёдская ДС-СШ Шаркаўшчынскага раёна» з удзелам старшыні Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Серафімавіча Шпеца прайшоў Урок памяці «Нам гэты мiр завешчана берагчы!». Таксама ў якасці ганаровага госця на мерапрыемства быў запрошаны Аляксандр Іосіфавіч Гернат, намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ «Буёўшчына». Уладзімір Серафімовіч і Аляксандр Іосіфавіч у сваіх выступах падкрэслілі важнасць перадачы моладзі гістарычнай памяці, якая выступае падмуркам любой нацыі, каб пазбегнуць паўтарэння памылак мінулага, праявы генацыду і фашысцкіх настрояў у беларускім грамадстве.