predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

28 кастрычніка шаркаўчане возьмуць удзел у Рэспубліканскім праекце «Парк сямейных дрэў»

27.10.2021

28 кастрычніка шаркаўчане возьмуць удзел у Рэспубліканскім праекце «Парк сямейных дрэў»

28 кастрычніка ў 15 раёнах Віцебскай вобласці ў рамках Рэспубліканскага праекта «Парк сямейных дрэў» пройдзе адзіны дзень па закладцы новых паркаў (алей, сквераў) сямейных дрэў, прымеркаваны да Года народнага адзінства.

У 10.00 маладыя сем'і Шаркаўшчынскага раёна стануць удзельнікамі адкрытага дыялогу «Беларусь: учора, сёння, заўтра», які пройдзе ў вялікай зале раённага выканаўчага камітэта. А пасля, усе разам, высадзяць больш за 30 саджанцаў па вуліцы Вадап'янава. Пасадзіўшы дрэва, маладыя сем'і адзначаюць знакавую для іх дату - стварэнне сям'і. На пасаджаныя дрэвы ўдзельнікамі будуць прымацаваны таблічкі з ініцыяламі членаў сям'і.

Праект накіраваны на фарміраванне ў моладзі традыцыйных сямейных і агульначалавечых каштоўнасцяў, духоўнага аблічча маладога пакалення, павагі да традыцый гісторыі і культуры народа, пашырэнне сферы зносін моладзі ў сумеснай дзейнасці, аднаўленне прыроднага балансу і экалогіі ў месцы пражывання праз стварэнне і падтрыманне лясных масіваў, азеляненне населеных пунктаў, развіццё паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэнне дадатковай зоны рэкрэацыі з фарміраваннем грамадска карыснай традыцыі - высадкі дрэў.