predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

27 ліпеня 2022 года ў Шаркаўшчыне прайшоў семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў раёна

28.07.2022

27 ліпеня 2022 года ў Шаркаўшчыне прайшоў семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў раёна

Ідэалагічныя работнікі сабраліся ў актавай зале ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс», каб абмеркаваць асноўныя аспекты працы ў Год гістарычнай памяці.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома ўручыла Ганаровую грамату аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама намесніку дырэктара УКП ЖКГ Сяргею Вячаслававічу Куляшу за добрасумленную працу па арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Шаркаўшчынскага раёна. Падзякай у намінацыі «Сельскагаспадарчая вытворчасць» у абласным аглядзе-конкурсе на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебскай вобласці за 2021 год адзначана ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс».

Вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Яся Станіславаўна Краснікава расказала аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» у Год гістарычнай памяці».

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тэрэса Эдвардаўна Міштаўт спынілася на асаблівасцях маніторынгу ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.

Другая частка семінара прайшла ў глядзельнай зале Шаркаўшчынскага РЦК, дзе адбылася прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа».