predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

27 чэрвеня ў Шаркаўшчыне пройдзе раённы суботнік

24.06.2020

27 чэрвеня ў Шаркаўшчыне пройдзе раённы суботнік

На падставе пункта 1 артыкула 53 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака падпісана распараджэнне аб правядзенні 27 чэрвеня 2020 года раённага суботніка. У гэты дзень прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і службаў будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або займацца добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у належны стан тэрыторый г. п. Шаркаўшчына і сельскіх населеных пунктаў. Сродкі, заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка, у аб'ёмах, што вызначаюцца работнікамі ў добраахвотным парадку, пералічваюцца на разліковы рахунак BY21АКВВ36413300000482300000 ў ЦБП № 224 г. п. Шаркаўшчына ААТ АСБ «Беларусбанк», код АКВВВY2Х, УНП 300168711, атрымальнік - Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.

Заробленыя на суботніку сродкі будуць накіраваны на добраўпарадкаванне г. п. Шаркаўшчына і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

Аляксандр Барыла.