Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.03.2021
26 сакавіка на тэрыторыі раёна праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай: «Рэмень прышпілі - жыццё зберажы!», які накіраваны на прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымліваючыя прылады).
Многія кіроўцы аўтатранспарту скардзяцца на тое, што прышпіліўшыся, за рулём адчуваюць сябе некамфортна і гэта перашкаджае ім кіраваць аўтамабілем. Але ёсць і тыя, якія наадварот, не прышпіліўшыся, адчуваюць дыскамфорт і неабароненасць. Людзі, якія задумваюцца пра сваю бяспеку, пачынаюць няўхільна выконваць патрабаванні Правіл дарожнага руху. І калі гэта ўваходзіць у норму, іх дзеянні даходзяць да аўтаматызму.
Не прышпілены кіроўца, патрапіўшы нават у нязначнае ДТЗ, дзе ў аўтамабіля няма сур'ёзных пашкоджанняў, можа атрымаць траўмы, несумяшчальныя з жыццём або застацца інвалідам. Згодна з даследаваннямi, для людзей, выкінутых з аўтамабіля пры ДТЗ, верагоднасць загінуць у дзясяткі разоў больш, чым для пакінутых у машыне.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з арт. 18.13 ч.6 КоАП Рэспублікі Беларусь «Парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў перавозкі пасажыраў або грузаў»- прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.
Згодна з арт. 18.11 ч.3 КоАП Рэспублікі Беларусь «Кіраванне транспартным сродкам кіроўцам, які не прышпілены рамянём бяспекі, перавозка пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі, калі канструкцыяй транспартнага сродку прадугледжаны рамянi бяспекі, а таксама кiраванне матацыклам, мапедам альбо перавозка на іх пасажыраў без моташлемаў або з не зашпіленымi моташлемамi»- накладанне штрафу у памеры да 1 базавай велічыні.
И.ГАНЕБНЫ, часова выконваючы абавязкі старэйшага дзяржаўтаінспектар АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС.