26 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім раёне праходзіць выязны семінар «Аналіз турыстычнага патэнцыялу ў Шаркаўшчынскім раёне»
26 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім раёне праходзіць выязны семінар па Віцебскай вобласці «Аналіз турыстычнага патэнцыялу ў Шаркаўшчынскім раёне». Удзельнікі семінара змаглі пазнаёміцца з багатай гісторыяй Шаркаўшчынскага раёна: наведалі Свята-Успенскую царкву, царкву іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у г.п. Шаркаўшчына, а таксама гісторыка-культурныя аб'екты ў аг.Лужкі і аг.Германавічы, паўдзельнічалі ў майстар-класе па выпечцы бліноў на калодзе.