Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.06.2020
26 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад умоўнай назвай «Абгон павінен быць бяспечным!»
Аналіз аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці сведчыць аб тым, што ў летні перыяд рэзка ўзрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў. Адным з актуальных пытанняў у дадзеным выпадку з'яўляецца манеўр абгону. Абгон - самы небяспечны манеўр пры кіраванні аўтамабілем. Прычым ён аднолькава небяспечны для абганяючага, абганяемага і для сустрэчнага аўтамабіля. Менавіта абгоны з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі крыніцамі ДТЗ.
Кіроўцу неабходна памятаць: як бы Вы не спяшаліся, у першую чаргу павінны памятаць пра сваю бяспеку і бяспеку іншых удзельнікаў дарожнага руху. Перш чым здзейсніць абгон, неабходна пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія абганяюць Вас. Неабходна праглядаць дарогу наперадзе і адмаўляцца ад абгону на ўздыме, павароце або ў месцах, дзе ёсць пешаходы або магчыма іх нечаканае з'яўленне (у горадзе, напрыклад, каля школ).
У мэтах узмацнення дысцыпліны удзельнікаў дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, захавання жыцця і здароўя людзей, АДАІ Шаркаўшчынскага раёна звяртае ўвагу грамадзян на няўхільнае захаванне правілаў дарожнага руху, а таксама нагадвае што за парушэнне правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года або без пазбаўлення.
В. Міласэрдаў, начальнік АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС.