Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
28.03.2022
У пятніцу ў кавярні «CITY» сабралася моладзь Шаркаўшчынскага раёна, каб адчуць дух каманднага спаборніцтва і інтэлектуальна адпачыць. Працуючую моладзь прадставілі:
«Самародак» - ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс»
«Сябры Сябра» - ДУА «Більдзюжская СШ Шаркаўшчынскага раёна» і ААТ «Жвіранка»
«МНС» - Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
«Белы сыч» - ДУК «Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры»
«Фарсаж» - ДУА «СШ №1 г.п.Шаркаўшчына»
«3+2» «ДУА Сярэдняя школа №2 г.п.Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына»
«ТЦСАН» - ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Шаркаўшчынскага раёна».
Турнір праводзіўся ў 5 намінацыях: «Экспрэс-эрудыт», «Медыя-азбука», інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?», музычны конкурс «Сінонімы», музычная віктарына «Хіт наадварот».
Узнагароджанне пераможцаў гульні ажыццёўлена аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама і Шаркаўшчынскай раённай арганізацыяй ГА «БРСМ».