Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.10.2025
25 кастрычніка ў нашай краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік. Старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргеем Генадзьевічам Кашміло падпісаны адпаведны дакумент аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў Шаркаўшчынскім раёне.
Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і служб будуць працаваць на сваіх працоўных месцах альбо займацца азеляненнем, добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у належны стан тэрыторый населеных пунктаў, знакавых аб'ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і вайсковай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб'ёмах, якія вызначаюцца работнікамі ў добраахвотным парадку, пералічваюцца на разліковы рахунак Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта № ВУ68АКВВ36419030000682300000 ЦБП № 224 у г.п. Шаркаўшчына ААТ "ААБ "Беларусбанк", БІК АКВВУ2Х, УНП 300168711, АКПА 040632272000.