Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2020
23 верасня ў рамках адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Ламака пабывала ў Шаркаўшчынскім ПМС. Тэма адзінага дня інфармавання: «Уборачная кампанія» і «Дажынкі». Дзмітрый Міхайлавіч распавёў меліяратарам аб становішчы спраў у сельскай гаспадарцы.
- На тэрыторыі раёна ўсе сельгаспрадпрыемствы працуюць стабільна. Праўда, у гэтым годзе мы недабралі да ўзроўню мінулага года 2 тысячы тон збожжа. У 2019 годзе было пасеяна на 4 тыс. гектараў азімых менш. Гэты фактар і стаў галоўнай прычынай, так як асноўны намалот мы атрымліваем з азімых. Уборачная на сённяшні дзень завершана, Шаркаўшчынскі раён 4-м у галіне скончыў уборку збожжавых. Па выніках дадзенай сельскагаспадарчай кампаніі ў нас адзін камбайнер намалаціў 2 тысячы тон збожжа, 8 - тысячнікаў, - адзначыў кіраўнік раёна.
Дзмітрый Міхайлавіч нагадаў, што 26 верасня ў Віцебску будуць праходзіць абласныя «Дажынкі» і што дэлегацыя раёна (у тым ліку і прадстаўнікі ПМС) прыме ўдзел у дадзеным свяце хлебаробаў.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Уладзімір Грашчанка і галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Стома распавялі пра вакцынацыю супраць грыпу.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на ўсе пытанні, якія задалі меліяратары.
Аляксандр Барыла.